Падзяліцца:
«Радиофакт» с Александром Шустером, 24.07.2018 (аудио)
24 ліпеня 2018
«Радиофакт» с Александром Шустером, 24.07.2018 (аудио) Асноўныя тэмы сённяшняй праграмы: Тэлефонная размова прэзідэнтаў: Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі магчымую сустрэчу, узаемадзеянне ў ЕАЭС і адносіны са ЗША; яшчэ адна аварыя з удзелам беларусаў ва Украіне. Чаму дарожныя здарэнні сталі адбывацца так часта, і як засцерагчы сабе? Беларускія аграрыі набліжаюцца да першага мільёна тон збожжа. Гэтая мяжа можа быць пераадолена ўжо сёння. Прыняты змяненні і дапаўненні ў Закон аб абароне правоў спажыўцоў, пра найбольш важныя – раскажам. Злачынства, якое шакіравала ўсю краіну- падрабязнасці двайнога забойства ў Бабруйску. Ці ўсе нашы багацці разведаны. І ці можна знайсці радовішчы новых карысных выкапняў? – наша размова з геолагамі. Пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі назавуць на пасяджэнні экспертнага савета. Як вылучаюць творы, і на якія намінацыі больш за ўсе прэтэндэнтаў? Чэмпіянат свету па верталётным спорце стартуе ў Мінску. Што будзе ў праграме саміх спаборніцтваў, і на што нацэлены беларускія авіятары? Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна,а таксама пра спорт і надвор'е.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: