Асноўныя тэмы:
сустрэчы ў Палацы Незалежнасці – развіваць партнёрства з Кыргызстанам пацвердзіў намер Прэзідэнт Беларусі на перамовах з паслом гэтай краіны;
са Старшынёй Вярхоўнага суда Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў працу судзейскага корпуса і праваахоўнай сістэмы ў цэлым.
Падтрымаць шматдзетныя сем'і з нізкімі даходамі – у Беларусі павялічаць дзіцячыя дапамогі.
Ваеннна-тэхнічнае партнёрства – Беларусь перадала Сербіі чатыры самалёты МіГ-29.
Аўтаматызаваныя цяпліцы і метэастанцыя – комплекс па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з'явіцца ў Магілёўскім лясгасе.
Унікальныя архіўныя дакументы і паляўнічыя трафеі – у Віцебску адкрылася выстава да 100-годдзя Статута таварыства паляўнічых.
Беларускі дзяржаўны цырк прадстаўляе юбілейную праграму «Цудоўны дом». У чым яе адметнасць – раскажам.
Беларуская суперсерыя – сёння на лёдзе «Мінск-Арэны» пройдзе першы матч паміж сталічнымі хакейнымі камандамі «Дынама» і «Юнацтва».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.