Падзяліцца:
«Радиофакт» с Александром Шустером, 8.02.2018 (аудио)
8 лютага 2018
«Радиофакт» с Александром Шустером, 8.02.2018 (аудио) Асноўныя тэмы: пад знакам супрацоўніцтва з краінамі Балтыі – у Мінску з візітам прэм’ер Латвіі, а на бізнэс-форуме перспектывы абмеркавалі дзелавыя колы Беларусі і Эстоніі. Адкрыць бізнэс стане яшчэ лягчэй – Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падрыхтавала пакрокавую інструкцыю для прадпрымальнікаў. Разабрацца на месцы – Следчы камітэт назваў прыярытэтам якасць першапачатковых следчых дзеянняў. 220 кіламетраў на адной зарадцы – у Мінску прэзентавалі першы серыйны беларускі электрамабіль. Абараніць інтэлектуальную уласнасць – у парламенце рыхтуюць змяненні ў закон «Аб аўтарскім праве». 5 гадоў у эфіры – тэлеканал «Беларусь-3» святкуе першы юбілей. У статусе фаварыта – зборная Беларусі па тэнісе рыхтуецца да матчу з Германіяй у Кубку Федэрацыі. Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: