
Асноўныя тэмы:
больш як 100 прадстаўнікоў розных сфер атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды за ўклад у развіццё незалежнай Беларусі;
дэпутаты прынялі ў другім чытанні праекты бюджэту на 2019 год і абноўленага Падатковага кодэкса.
Якімі новымі гарантыямі для працаўнікоў дапоўнена Генеральнае пагадненне паміж урадам, наймальнікамі і прафсаюзамі на 2019-2021 гады?
Што зменіцца для пакупнікоў і прадаўцоў з уступленнем у сілу новага закона «Аб правах спажыўцоў»?
Як змагаюцца напярэдадні Новага года з ляснымі браканьерамі?
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.