Галоўныя тэмы праграмы:
- Беларусь зможа пераадолець складанасці, якія ўзнікаюць, і гэты год стане пераломным! - заявіў Прэзідэнт падчас паездкі ў Аршанскі раён...
- развіццё міжпарламенцкіх кантактаў, а таксама эканамічнага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Пекінам абмяркуюць на сустрэчах з кітайскай дэлегацыяй!
- Рэджэп Эрдаган святкуе перамогу! На рэферэндуме ў Турцыі адобраны папраўкі ў Канстытуцыю – краіна пяройдзе на прэзідэнцкую сістэму кіравання...
- паблізу ад сірыйскага Алепа ўзарвалі аўтобус з бежанцамі! Колькасць ахвяр перавысіла ўжо 110 чалавек...
- спрасціць вядзенне бізнесу і адначасова ўдасканаліць кантроль! Што прадугледжвае праект указа па разняволенні дзелавой ініцыятывы? - актуальнае інтэрв'ю Радыёфакта...
- новы інструмент пры будаўніцтве жылля – адрасная дзяржаўная падтрымка! Што гэта такое, і калі яна заменіць льготнае крэдытаванне?
- хто і як кантралюе якасць айчынных лекаў? Рэпартаж з Барысаўскага завода медпрэпаратаў.