Падзяліцца:
"Радиофакт" с Максимом Угляницей, 17.10.2016 (аудио)
17 кастрычніка 2016
"Радиофакт" с Максимом Угляницей, 17.10.2016 (аудио) Асноўныя тэмы выпуску: эканамічная рэальнасць дыктуе неабходнасць прамога дыялогу паміж Еўразійскім і Еўрапейскім саюзамі. Гэта абмяркуюць на тыдні ў Італіі – 5 Еўразійскі форум збярэцца ў Вероне; у АДКБ высока ацэньваюць ролю Беларусі ў рамках ваенна-палітычнага блоку. Зараз Мінск рыхтуе прыярытэты свайго старшынства ў арганізацыі; сёння запланавана чарговая сустрэча ключавых дзяржаў па Сірыі; амерыканцы цяпер могуць свабодна вывозіць ром, цыгары і лекі з Кубы –чарговае змякчэнне санкцый у адносінах да Вострава Свабоды пачынае дзейнічаць сёння; Міністэрства аховы здароўя выступае з ініцыятывай вярнуць у школьную праграму курс аказання першай дапамогі. У рубрыцы «Актуальны рэпартаж» –алгарытм паводзін у экстрэмальнай сітуацыі; новы парадак дня развіцця гарадоў: сёння ў сталіцы Эквадора з удзелам беларускай дэлегацыі пачынае работу канферэнцыя ААН па жыллі; Кітай плануе запусціць сёння пілатуемую касмічную місію, у палёт адправяцца два астранаўта. Гэтыя і іншыя тэмы больш падрабязна, а таксама пра навіны спорту і прагноз надвор'я.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: