
Асноўныя тэмы:
Беларусь-Расія: якія пытанні ў двухбаковых адносінах трэба вырашаць у першую чаргу? У Маскве і Мінску рыхтуюцца да сустрэчы прэзідэнтаў;
Адразу дзве замежныя дэлегацыі будуць прымаць беларускія дэпутаты сёння — Інданезіі і Кубы.
На гэтым тыдні нямала мерапрыемстваў па лініі СНД – ад сустрэчы кіраўнікоў мінюстаў да пасяджэння Савета рэгіянальнага супрацоўніцтва.
Кантракты на 200 мільёнаў долараў — у Гродне падводзяць вынікі эканамічнага форуму.
Вопыт Беларусі па рэабілітацыі забруджаных тэрыторый унікальны. Хто гатовы яго вывучаць і якія новыя праграмы плануюцца?
Памераць артэрыяльны ціск, рост, вагу і атрымаць кансультацыю дактароў — у сталіцы пройдзе Дзень здаровага ладу жыцця.
«Тэатральны куфар» адкрывае 15 сезон. Чым здзівіць самы вядомы фестываль студэнцкіх тэатраў?
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.