
Асноўныя тэмы:
Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, узаемнае прызнанне віз і прэмія у галіне навукі і тэхнікі — асноўныя пытанні парадку дня Саюзнага Саўміна. Перазагрузку эканамічных адносін краін Еўразіі абмяркуюць на Еўразійскім эканамічным кангрэсе.
Штрафы кантралёрам, самарэгуляцыя бізнесу і пачатак работы па ўведамленні— працягваем абмяркоўваць дэкрэт аб развіцці прадпрымальніцтва.
Як прыстасаваць сістэму адукацыі пад патрэбы эканомікі?
Беларускія вучоныя ствараюць адчувальны атамна-сілавы мікраскоп; што дазволіць новая тэхналогія?
Міжнародны музычны фестываль імя Салярцінскага пачынаецца сёння ў Віцебску.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.