
Асноўныя тэмы:
нулявое чытанне – у Авальнай зале разгледзяць праект бюджэта-2020 з удзелам урада і ўсіх парламенцкіх камісій;
семінар для назіральнікаў на выбарах арганізуюць сёння ў Магілёве;
у Стакгольме абмяркуюць будучыню ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства».
Беларусь мае намер нарошчваць экспарт прадукцыі ў Іран.
Дзіцячая амбулаторыя, новая магістраль і маршрут для бескантактных тралейбусаў адкрыюцца сёння ў Гродне.
Першая ўзнагарода «Лістапада» адправіцца ў Славакію.
Сеня ў Доме Радыё назавуць пераможцаў літаратурнага праекта «Бацькаўшчына светлая мая».
На тэлеканале «Беларусь-1» прэзентуюць кліп Лізы Міснікавай для дзіцячага «Еўрабачання».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.