Падзяліцца:
28 Красавіка 2015
Цыкл міждзяржаўных радыёмастоў з тэлерадыёкампаніямі краін СНД «Гарады-героі», які гучыць у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, дапоўніць новы праект «Гарады вайсковай славы».
На гэты раз радыёмост звяжа Горад-герой Мінск і Горад воінскай славы Курск.
Гасцямі мінскай студыі стануць ветэран 5-й гвардзейскай танкавай арміі генерал-маёр у адстаўцы Аляксандр Фёдаравіч Фень, каардынатар праграмы «Сетка Школ свету ў Беларусі» Ганна Пушкарэвіч, навучэнцы сталічнай СШ №97, адной з першых у Беларусі Школ свету, Вольга Ясюкевіч і Дар'я Русецкая.
У студыю «Радыё Расіі - Курск» запрошаны ўдзельнікі вызвалення Беларусі - палкоўнік у запасе Віктар Іванавіч Цымер і заслужаны ўрач РСФСР Анатоль Фролавіч Сараеў, а таксама кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба "Паходня" і народнага музея 52-й гвардзейскай стралковай дывізіі і музея баявой славы Таццяна Сакалова і кандыдат гістарычных навук, краязнаўца Аляксандр Манжосаў.
Весці сустрэчу будуць журналістка Беларускага радыё Надзея Лысенка і вядучая «Радыё Расіі - Курск» Наталля Фурман.
Радыёмост прагучыць у эфіры 28 красавіка 2015 года ў 12.05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: