Першы нацыянальны канал Беларускага радыё працягвае цыкл міждзяржаўных радыёмастоў з тэлерадыёкампаніямі краін СНД.
Чарговы мост звяжа Мінск і Астану.
Гутарка пойдзе пра гераічнае мінулае двух народаў, якія плячо ў плячо змагаліся на палях Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі сустрэчы раскажуць пра тое, як у нашай краіне шануюць памяць казахстанцаў, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі, і як у Казахстане клапоцяцца пра ветэранаў.
У студыі Дома радыё - вядучы спецыяліст упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Міністэрства абароны Беларусі Аляксандр Лугін, намеснік старшыні Цэнтральнага савета ДТСААФ Уладзімір Сераштан, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Валерый Гедройц.
Госці студыі ў Астане - намеснік старшыні Арганізацыі ветэранаў Казахстана Бекбалат Мукушаў, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Казахстане Анатоль Нічкасаў і першы сакратар беларускага пасольства Вадзім Свярчкоў.
Весці радыёсустрэчу будуць журналісты Дзмітрый Рубашный і Алібэк Абдзілаў.
Радыёмост прагучыць у беларускім эфіры 6 мая ў 12.05.