Падзяліцца:
“Радыёфакт” з Аляксандрам Шустэрам, 31.05.2017 (аўдыё)
31 мая 2017
“Радыёфакт” з Аляксандрам Шустэрам, 31.05.2017 (аўдыё) Асноўныя тэмы праграмы: Навесці парадак у спорце і як след падрыхтавацца да наступнай Зімовай Алімпіяды – вынікі Алімпійскага сходу; Беларусь можа выступіць пляцоўкай для IT-супрацоўніцтва краін Цэнтральнай Еўропы – перспектывы абмеркавалі ў Мінску. Экспартна арыентаваныя віды прадукцыі і паслуг, а таксама інвестпраекты – Беларусь прыме ўдзел у Пецярбургскім эканамічным форуме. Калі ўвядуць біяметрычныя пашпарты і калі для беларусаў патаннеюць шэнгенскія візы? Наколькі знізяцца тарыфы на электраэнергію пасля ўвядзення ў эксплуатацыю АЭС? Якія абмежаванні для курцоў прадугледжвае супрацьтытунёвы дэкрэт? Якія змены ў Правілы дарожнага руху рыхтуе ДАІ? Колькі гадоў атрымалі ўдзельнікі міжнароднага наркакартэля, што вазілі ў Беларусь гашыш? Якія шэдэўры першай паловы XX стагоддзя можна ўбачыць на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі? Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор’е.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: