Падзяліцца:
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 1.11.2016 (аўдыё)
1 Лістапада 2016
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 1.11.2016 (аўдыё) Асноўныя тэмы праграмы: перспектыўныя праекты на дзясяткі мільёнаў долараў – Прэзідэнт праводзіць перамовы з вышэйшым кіраўніцтвам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў; першы эшалон з азербайджанскай нафтай прыбыў на Мазырскі НПЗ. Расія замарожвае пагадненне з ЗША аб утылізацыі плутонію – адпаведны закон падпісаў расійскі кіраўнік. На выбарах прэзідэнта ЗША працягваецца датэрміновае галасаванне, свой выбар ужо зрабілі больш за 20 мільёнаў амерыканскіх грамадзян. Беларусь прадоўжыць работу па паляпшэнні ўмоў вядзення бізнесу. З расійскага Валгадонска адправіўся корпус рэактара для Беларускай АЭС, 330-тонны выраб плануюць прывезці ў Астравец да канца года. Зоркі сусветнай сцэны і маладыя музыканты – у Брэсце рыхтуюцца прыняць чарговы міжнародны фестываль "Студзеньскія музычныя вечары". Навіны з жыцця Беларусі і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і якім сёння будзе надвор'е.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: