Падзяліцца:
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 15.11.2016 (аўдыё)
15 лістапада 2016
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 15.11.2016 (аўдыё) Асноўныя тэмы праграмы: Прэзідэнт даручае вярнуць сярэдні заробак на ўзровень 500 долараў! – падрабязнасці рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць; Чаго чакаць ад прэзідэнцтва Дональда Трампа? Калі Аляксандр Лукашэнка можа наведаць Турцыю? Колькі будуць каштаваць Беларусі другія Еўрапейскія гульні? – Прэзідэнт адказаў на пытанні работнікаў «Магілёўхімвалакна». Новы прэзідэнт Малдовы абяцае пашыраць стратэгічнае партнёрства з Расіяй; між тым, перамога на выбарах у Малдове і Балгарыі прарасійскіх кандыдатаў усхвалявала заходнюю прэсу. У Магілёве высадзіўся дэсант расійскіх журналістаў. Сёння ў праграме прэс-тура – наведванне Шклова. 91 год у эфіры! Сёння – Дзень нараджэння Беларускага радыё! Апублікаваны дзённік з ацэнкамі Марка Шагала. Пяцёрка ў сусветнавядомага мастака была не па маляванні.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: