Падзяліцца:
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 2.12.2016 (аўдыё)
2 снежня 2016
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 2.12.2016 (аўдыё) Асноўныя тэмы праграмы: Супрацоўніцтва Мінска і Баку зноў у цэнтры ўвагі – Прэзідэнт сустрэўся з Паслом Азербайджана, які завяршае сваю місію ў Беларусі; Прыгранічнае ўзаемадзеянне Беларусі і Польшчы абмяркуюць сёння ў Брэсце. Украіна заяўляе пра паспяховыя пускі ракет у рамках вучэнняў на поўдні дзяржавы. Іспанія з сённяшняга дня збіраецца забараніць разлікі наяўнымі грашыма на суму звыш тысячы еўра. Беларускія адвакаты і натарыусы сёння прапануюць бясплатныя кансультацыі для грамадзян. Сёння – Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства. Якія ініцыятывы Беларусі па барацьбе з гандлем людзьмі рэалізуюцца на глабальным узроўні? – наша “Актуальнае інтэрв'ю”. Неабмежаваныя магчымасці ў музейнай прасторы: аўдыё-гіды для інвалідаў па зроку з'явяцца сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Гандаль рыхтуецца да навагодніх свят: абяцаюць 70-працэнтныя скідкі – праўда, толькі на асобныя тавары. Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама – пра спорт і надвор'е.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: