Падзяліцца:
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 21.11.2016 (аўдыё)
21 лістапада 2016
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 21.11.2016 (аўдыё) Асноўныя тэмы праграмы: Мінск і Масква звераць гадзіннікі ў пытаннях знешняй палітыкі – на тыдні запланавана сумесная калегія міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі; Перспектывы дыялогу з Еўрасаюзам – сёння Беларусь наведае камітэт ЕС па палітыцы і бяспецы. Тры гады пасля Майдану: сёння ва Украіне адзначаецца Дзень Годнасці і Свабоды; што перашкаджае поўнаму выкананню мінскіх дамоўленасцей. Ангела Меркель збіраецца балаціравацца на пасаду канцлера ў чацвёрты раз, як пішуць нямецкія СМІ. Беларусь узяла курс на «азеляненне» эканомікі. Ці ёсць прадпрыемствы, якія могуць не ўпісацца ў новую сістэму? - актуальнае інтэрв'ю з першым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іяй Малкінай. Роўна 75 гадоў таму ў СССР быў уведзены «падатак на халасцякоў». Вынікі дзіцячага «Еўрабачання» на Мальце – беларус Аляксандр Мінёнак заняў сёмае месца. Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, атаксама пра спорт і якім сёння будзе надвор'е.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: