Падзяліцца:
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 24.11.2016 (аўдыё)
24 Лістапада 2016
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 24.11.2016 (аўдыё) Асноўныя тэмы праграмы: Беларусь і Аўстрыя аднавілі работу ўсіх механізмаў эканамічнага ўзаемадзеяння – у Мінску прайшоў бізнес-форум дзвюх краін; Беларусь і Расія ўмацоўваюць рэгіянальныя сувязі: у гэтыя дні праходзяць перамовы з прадстаўнікамі Тульскай і Калужскай абласцей, а таксама Рэспублікі Комі. Чарговая сустрэча міністраў замежных спраў "нармандскай чацвёркі" можа прайсці ў Мінску; Беларусь гатова забяспечыць усе неабходныя ўмовы. Роўна 20 гадоў таму Беларусь ператварылася з парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікі ў прэзідэнцкую. Меркаванне палітолага: як вынікі рэферэндуму 1996 года паўплывалі на развіццё краіны? Бязвізавыя магчымасці наведвання Гродна прадставяць на міжнароднай выставе турызму, якая адкрываецца сёння ў Варшаве. Пра бязвізавую Беларусь – наша “Актуальнае інтэрв'ю”. Больш за 3,5 мільёны беларусаў ужо зрабілі прышчэпкі супраць грыпу; час для вакцынацыі, як і самі вакцыны, яшчэ ёсць. 23 калектывы з 14-ці краін – у БДУ сёння адкрываецца традыцыйны «Тэатральны куфар». Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і якім сёння будзе надвор'е.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: