
Галоўныя тэмы праграмы:
У Мінску чакаюць з афіцыйным візітам Прэзідэнта Грузіі; чым адзначаны сёння двухбаковыя адносіны Мінск-Тбілісі? – спытаем у палітолага.
Парламентарыі Беларусі і Расіі сёння абмяркуюць праграму ўзгодненых дзеянняў у знешняй палітыцы.
Прэзідэнт ЗША прадставіць меры па развіцці эканомікі – сёння запланавана выступленне Дональда Трампа перад кангрэсам.
Еўрасаюз сёння чарговы раз абмяркуе пытанне аб бязвізавым рэжыме для Украіны.
Роўна 15 гадоў таму ў краінах ЕС завяршыўся абарот нацыянальных валют – на змену маркам, франкам, лірам прыйшло еўра. Чаму сёння адзіная еўрапейская валюта пад пагрозай?
Беларускія медыкі ўсё часцей робяць адкрыцці і праводзяць аперацыі з прыстаўкай «унікальныя». Чым тлумачацца гэтыя поспехі? Наша “Актуальнае інтэрв'ю” - з кіраўніком РНПЦ "Трансплантацыі органаў і тканак» Алегам Румо.
Нацыянальныя стравы, пра якія мы не ведаем – што можна пакаштаваць у мінскіх рэстаранах і кафэ падчас Тыдня беларускай кухні?
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.