Падзяліцца:
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 29.11.2016 (аўдыё)
29 лістапада 2016
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 29.11.2016 (аўдыё) Асноўныя тэмы праграмы: Беларусь і Азербайджан плануюць выйсці на тавараабарот у 700 мільёнаў долараў; якія канкрэтныя праекты абмеркавалі ў Баку Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў? Бізнесмены з Беларусі і Францыі абмяркуюць у Мінску актывізацыю кантактаў. Чыноўнікі з Турцыі і Еўрасаюза сустрэнуцца сёння ў Бруселі; асноўная тэма дыялогу – ці спросцяць візавы рэжым для туркаў. На Кубе працягваюць развітвацца з Фідэлем Кастра. Беларусь на жалобнай цырымоніі прадставіць Віктар Шэйман. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць заўчаснымі размовы аб правядзенні ў Беларусі рэферэндуму. Абнаўленне авіяпарку: 6 новых верталётаў МІ-8 паступілі ва Узброеныя Сілы. Сёння ў Мінску пройдзе з'езд Саюза пісьменнікаў Беларусі. Наша “Актуальнае інтэрв'ю” са старшынёй Саюза Мікалаем Чаргінцом. У Доме радыё ў аўторак пройдзе заключнае праслухоўванне 6-га радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі”. Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама спартыўныя падзеі і падрабязны прагноз надвор'я.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: