Падзяліцца:
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 30.12.2016 (аўдыё)
30 снежня 2016
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 30.12.2016 (аўдыё) Самыя адметныя, важныя, яскравыя падзеі адыходзячага 2016 года – праз асобы і факты; тэмы праграмы: Кадравыя прызначэнні года – у Беларусі новае кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта, віцэ-прэм'ер і некаторыя міністры. Лідзія Ярмошына і Вадзім Дзевятоўскі – пра асаблівасці галоўнай палітычнай падзеі года – парламенцкіх выбараў. Валянцін Рыбакоў – пра 25 гадоў знешняй палітыкі незалежнай Беларусі. Алег Румо і Юрый Астроўскі – пра ўнікальныя аперацыі беларускіх урачоў. Яўген Неўгень і Сяргей Ганчар – пра тое, як беларускія праграмісты заваёўваюць свет. Барыс Святлоў – пра вынікі Года культуры. А таксама: каго лічыць персонай года ў сусветнай палітыцы і што азначае ўвядзенне новых грошай у Беларусі? І галоўны пераднавагодні госць нашай студыі – певень! Яго гаспадар раскажа, у чым сустракаць Новы год і як сябе паводзіць, каб спадабацца гэтай птушцы. Гэтыя і іншыя факты 2016 года і – традыцыйна – самы падрабязны прагноз надвор'я.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: