Падзяліцца:
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 6.12.2016 (аўдыё)
6 Снежня 2016
“Радыёфакт” з Максімам Угляніцам, 6.12.2016 (аўдыё) Асноўныя тэмы праграмы: Мінск і Варшава працягваюць актыўны палітычны дыялог – у Беларусі знаходзіцца з візітам дэлегацыя верхняй палаты польскага парламента; Ва Узбекістане падводзяць вынікі прэзідэнцкіх выбараў – пераканаўчую перамогу атрымаў Шаўкат Мірзіееў. Дэлегаты з'езда нямецкай ХДС сёння пераабяруць кіраўніцтва партыі; назіральнікі не чакаюць ніякіх сюрпрызаў для Ангелы Меркель. У Еўропе бурна абмяркоўваюць чарговае злачынства мігранта: у Германіі выхадзец з Афганістана забіў дачку чыноўніка Еўракамісіі. Калі можа вырашыцца мігранцкі крызіс? - наш рэпартаж з Берліна. Кнігі, відэаматэрыялы, сайты і старонкі ў сацыяльных сетках – Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Навагодні падарунак жыхарам і турыстам – у гарадскім транспарце Мінска плануюць адкрыць яшчэ адзін экскурсійны маршрут, на беларускай мове. 30 фатаграфій, аб'яднаных назвай “Бакавы зрок” – унук кампазітара Дзмітрыя Шастаковіча прадстаўляе ў Віцебску выставу сваіх работ. Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: