Падзяліцца:
“Радыёфакт” з Таццянай Філіпчанка, 30.11.2016 (аўдыё)
30 лістапада 2016
“Радыёфакт” з Таццянай Філіпчанка, 30.11.2016 (аўдыё) Асноўныя тэмы праграмы: 700 мільёнаў долараў – канкрэтныя крокі па дасягненні гэтай лічбы ўзаемнага тавараабароту Беларусі і Азербайджана абмеркаваны падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Баку; Міністры замежных спраў «нармандскай чацвёркі» абмеркавалі ў Мінску ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне. Дэкрэт аб перамяшчэнні, захоўванні і продажы фізічным асобам алкаголю разгледжаны парламентарыямі. Якія яшчэ законапраекты былі ў цэнтры ўвагі на пасяджэнні першай сесіі? Як не стаць ахвярай кібератакі? Азы інфармацыйнай бяспекі ў нашай рубрыцы «Актуальнае інтэрв'ю». Кірмаш інавацыйных ідэй “Smart patent” – замежныя эксперты і прадстаўнікі індустрыяльных карпарацый сустрэнуцца ў Мінску. Паспрабаваць нацыянальныя стравы больш чым у сотні кафэ і рэстаранаў горада – у сталіцы ладзіцца тыдзень беларускай кухні. Першую трохтомную дзіцячую энцыклапедыю "Францыск Скарына" прэзэнтавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы. Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама – пра спорт і якім сёння будзе надвор'е.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: