
У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Андрэя Душачкіна прагучаць апавяданні чэшскага пісьменніка Яраслава Гашака з кнігі “Госць у хату”. Гэта сатырычныя навелы, цікавыя жыццёвыя выпадкі, апісаныя тонка, арыгінальна і з гумарам.
Праграма “Радыёсерыял” выходзіць па буднях у 23.40.