- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Рамонтнікі набліжаюць вясну – «Свая зямля», 16.02.2019 (відэаанонс)
- Рамонтнікі набліжаюць вясну – «Свая зямля», 16.02.2019 (відэаанонс)

Шаркаўшчынскі райвыканкам вызначыў меры фінансавай падтрымкі пасяўной кампаніі-2019. На першым этапе бюджэтныя грошы накіраваны на рамонт тэхнікі і набыццё запчастак. Большасць глебаапрацоўчых і пасяўных комплексаў гаспадаркі паставілі на лінейку гатоўнасці. З першага сакавіка пачнуцца ўзаемаправеркі. Актуальным застаецца пытанне набыцця мінеральных угнаенняў і паліва. Аграрыі Шаркаўшчыны разлічваюць на своечасовасць разлікаў за прададзенае малако і мяса.
Якія змяненні ўнесены ў структуру яравых культур? Колькі патрэбна дзён для закладкі будучага ўраджаю вясною? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» 16 лютага ў 6-20 (паўтор у 23-00).
https://www.youtube.com/watch?v=sdfqGxvsF-E&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: