У Доме прэсы адбыўся круглы стол на тэму «Памяць агульнай Перамогі. Прэзентацыя спецыяльнага праекта Саюзнай дзяржавы «Рарытэты ваенна-гістарычных музеяў Беларусі і Расіі», прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Гэта ўнікальнае выданне пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» і расказвае пра 6 ваенных музеяў Беларусі і Расіі, іх адметныя экспанаты, гісторыю падзей Вялікай Айчыннай вайны і яе герояў.
Госці праграмы – Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Мезенцаў, дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» Вольга Ваніна – падкрэслілі, што кніга «Рарытэты ваенна-гістарычных музеяў Беларусі і Расіі» – наша даніна павагі землякам-героям, выдатны прыклад мужнасці і патрыятызму для сучаснай моладзі.
Падрабязнасці – у праграме «Літаратурны калейдаскоп» – 8 мая ў 1-30 і 11-45.