Падзяліцца:
Распаўсюджванню радыё дапамагала музыка (аўдыё)
15 лістапада 2017
Распаўсюджванню радыё дапамагала музыка (аўдыё) У канцы 1920-х гадоў жыхары беларускіх вёсак рэдка выпісвалі газеты ды і чытаць маглі далёка не ўсе. Атрымліваць інфармацыю па радыё было значна прасцей. Але ж, радыёпрыёмнік – рэч не танная, асабліва для беражлівых сялян. Выйсцем стала ўстаноўка рэпрадуктараў у так званых хатах-чытальнях. У пэўны час вяскоўцы збіраліся ля «радыё-талеркі» паслухаць бадзёрую музыку і народныя песні. У перапынках гучалі і навіны. За кароткі час работнікі радыё сабралі вялікую калекцыю грамафонных пласцінак. Так музыка дапамагала распаўсюджванню новага сродку масавай інфармацыі. А сяляне больш не ўспрымалі радыё як «гарадскую забаву». Па матэрыялах кнігі І.Куркова «Мір жывога эфіру». На фота: сяляне слухаюць радыё, Рэчыцкі раён, 1930-ыя гады (ілюстрацыя з Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі).
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: