«Шчыра дзякуем медыкам за ўсё тое, што яны робяць для нашай краіны ў гэты няпросты час. Яны знаходзяцца на перадавой барацьбы з пандэміяй. Нізкі ім паклон за кожнае выратаванае жыццё!» – с такімі словамі да акцыі Беларускага радыё «Творчасць у імя будучыні» далучаюцца салістка Вялікага тэатра Беларусі Алена Сало, дырэктар Беларускага дзяржаўнага цырка Уладзімір Шабан і кампазітар, спявак і аранжыроўшчык Сяргей Сухамлін.
Госці вядучых праграмы «Настрой!» Яны Хадоска і Андрэя Сініцы упэўнены, што ў нас шмат аднадумцаў, а медыкам сёння, як ніколі, патрэбная наша падтрымка.
Сустакаемся ў эфіры 25 мая з 13-15 да 15-00.