У Мінску на 83-м годзе жыцця памёр знакаміты рэжысёр, народны артыст Беларусі Барыс Луцэнка. Яго яркія, вострыя, глыбокія спектаклі збіралі аншлагі на самых розных сцэнах – у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы і ў Тэатры-студыі кінаакцёра. Але знакамітым Барыс Іванавіч стаў, дзякуючы сцэне Горкаўскага тэатра. Пра яго першы перыяд работы з 1973 па 1982 крытыкі потым напішуць: «залаты час рускага тэатра ў Мінску».
Захапляліся талентам майстра, дарэчы, не толькі ў Беларусі: Расія, Украіна, Латвія, Літва, Германія, Швейцарыя…
Але з жыцця ён пайшоў менавіта як рэжсёр-пастаноўшчык Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага, у якім працаваў да апошніх дзён.
Спачуванне родным і блізкім народнага артыста накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Барыс Луцэнка сваё жыццё прысвяціў мастацтву, аддаў яму ўсе душэўныя сілы, бліскучы талент і невычэрпнае натхненне. Яго працы сталі неад'емнай часткай гісторыі беларускага тэатра і кіно, а творчая і педагагічная дзейнасць – узорам сапраўднага гуманізму і прафесійнага майстэрства, прыкладам служэння высокім ідэалам нацыянальнай культуры.
Аўдыёрэпартаж нашага карэспандэнта Аліны Страшкевіч у працяг тэмы.