Знешні гандаль, унутраны валавы прадукт і зарплаты. Савет міністраў падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця з пачатку года.
Так, ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі паказаў рост на 3,3%. Такі ж паказчык дасягнуты і па выніках сямі месяцаў. Асноўны ўклад у рост эканомікі ўнесла прамысловасць. Акрамя таго, з красавіка аднаўляецца сфера паслуг. І гэта не толькі IT-сектар, які заўсёды быў і застаецца ў добрай форме, але і грамадскае харчаванне. Яно летась з-за пандэміі знізілася.
Сярод значных пытанняў, якім трэба надаць асаблівую ўвагу ў другім паўгоддзі для росту эканомікі, эфектыўнасць бізнес-працэсаў і інвестыцыі.
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка звярнуў увагу на тое, што ў знешнім гандлі захоўваецца як збалансаванасць, так і высокія тэмпы росту экспарту.
І як доказ гэтым словам – рэальныя лічбы экспарта сельска-гаспадарчай галіны. У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, экспарт тавараў і сыравіны вырас на 10,7%. А геаграфія паставак – 96 краін свету. Які прагноз можна зрабіць на другое паўгоддзе, ці паўплывае на гэта пандэмія каранавіруса і санкцыйная палітыка заходніх краін.
Абмяркуем з госцем «Радыёфакта» - намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксеем Багданавым.

