Падзяліцца:
Рэкорды беларускіх вінаградараў – «Свая зямля», 13.10.2018
12 кастрычніка 2018
Рэкорды беларускіх вінаградараў – «Свая зямля», 13.10.2018 Гэты сезон ураджайны на вінаград – больш за 500 сартоў вырошчваюць у сваіх садах члены рэспубліканскага клуба «Паўночны вінаград». У Мінску на свяце ўраджаю «Дажынкі-2018» яны прадставілі рэкордныя гронкі вагой больш за кілаграм. Цесная работа з беларускімі вучонымі сёлета дазволіла пазбегнуць праблем у доглядзе. А народныя спосабы ў некаторай ступені дапамаглі зменшыць расходы і атрымаць восенню экалагічна натуральную, сакавітую ягаду. Пра селекцыйны адбор, універсальныя сарты, а таксама сезонныя работы ў вінаградніку падрабязнасці – у праграме «Свая зямля», 13 кастрычніка ў 6-20 (у 23-00 – паўтор).
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: