Сёлета кавуны, дыні і гарбузы апраўдалі надзеі кіраўніка сялянска-фермерскай гаспадаркі «Бахча Грынько» ІГАРА ГРЫНЬКО. Асобныя экзэмпляры важаць ад 40 да 400 кілаграмаў. Арганізаваны паліў і сістэмны догляд на 9 гектарах дазволіў пазбегнуць страт. Добрыя вынікі дало прышчэпванне расады кавуна на гарбуз. Фермер асвоіў новыя падыходы з дачкой Хрысцінай. Паступова захапіў бахчой усю сям’ю. Да 50 тон сакавітай ягады атрымліваюць з гектара.
Як ідзе рэалізацыя новага ўраджаю? Якія гібрыды выгадна вырошчваць і прадаваць? Калі адкрыецца аграэкалагічны парк?
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 11 верасня ў 6.25 (паўтор у 23.00).