- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Рэкорды хлебаробаў Мінскай вобласці – «Свая зямля», 29.09.2018
- Рэкорды хлебаробаў Мінскай вобласці – «Свая зямля», 29.09.2018

Тры раёны сталічнага рэгіёна сёлета па намалотах збожжа перасягнулі 100-тысячны рубеж, і 29 верасня ў Мядзелі, на абласным свяце працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018» пераможцаў абласнога спаборніцтва чакаюць заслужаныя ўзнагароды. Падарункі ад Мінскага аблвыканкама атрымаюць лепшыя камбайнеры, вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў. Адзначаны будзе і ўклад маладых хлебаробаў. У гонар галоўных герояў «Дажынак-2018» прагучыць святочны канцэрт. На сямі тэматычных пляцоўках адбудзецца дэманстрацыя дасягненняў сельгасвытворцаў і прадпрыемстваў гандлю.
Пра лепшыя традыцыі і прыемныя сюрпрызы – у праграме «Свая зямля» 29 верасня ў 6-20 – на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: