Па выніках жніва хлебны каравай Мастоўскага раёна больш як на 11 тысяч тон цяжэй, чым летась. Амаль усе гаспадаркі прыбавілі ва ўраджайнасці. Лідары раённага спаборніцтва атрымалі 84 цэнтнеры азімай пшаніцы, 69,4 – яравога ячменю. У закрытым акцыянерным таварыстве «Гудзевічы» ўпершыню ўстаноўлены рэкорд у вырошчванні бялковай культуры. З гектара сабралі 44,7 цэнтнера рапсу.
Пра сакрэты ўмелага гаспадарання на зямлі, высокія намалоты і пра захаванне стабільнасці ў вытворчасці сельгаспрадукцыі – падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 29 жніўня ў 6-20 (паўтор у 23-00).

