Падзяліцца:
РЭКОРДЫ НА ФІНІШЫ ЖНІВА – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 14.08.2021 (відэаанонс)
13 жніўня 2021
РЭКОРДЫ НА ФІНІШЫ ЖНІВА – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 14.08.2021 (відэаанонс)

На фінішы жніва хлебаробы Капыльскага і Клецкага раёнаў павялічваюць намалоты. Зараз убіраюць высокаўраджайныя азімыя культуры: пшаніцу, ячмень, жыта і рапс. Ад 40 да 70 цэнтнераў атрымана ўраджайнасць новых сартоў і гібрыдаў. Разам з абмалотам апошніх гектараў днямі поўнасцю выканаюць дзяржзаказ.

Пра сакрэт зладжанай работы, а таксама асаблівасці сезону і лёс будучага ўраджаю раскажуць госці першай часткі праграмы «Свая зямля».

У другой частцы аўтар Святлана Башылава запрашае на Мядовы спас у сельгасфіліял «Рудна» Капыльскага райаграсэрвісу. Тут упершыню сабралі добры ўраджай мёду з лясных траў, акацыі і грачыхі. Дыетычны салодкі прадукт карыстаецца асаблівым попытам. Некалькі відаў сёлета спецыялісты маюць намер прадаставіць на рэспубліканскі конкурс «Лепшы мёд Беларусі».

Падрабязнасці адраджэння старажытнага пчалярства слухайце ў праграме «Свая зямля» – 14 жніўня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: