Падзяліцца:
РЭКОРДЫ НА КУКУРУЗНЫМ ПАЛЕТКУ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 6.11.2021 (відэаанонс)
5 лістапада 2021
РЭКОРДЫ НА КУКУРУЗНЫМ ПАЛЕТКУ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 6.11.2021 (відэаанонс)

Большасць гаспадарак завяршыла ўборку кукурузы на сакавіты корм. На апошніх гектарах вядзецца абмалот зерня. Па выніках прагназуецца валавы збор 1 мільён 600 тысяч тон. Ураджайнасць на чатыры цэнтнеры вышэй, чым летась. Выхаднымі спецыялісты Мінсельгасхарча з выездам у рэгіёны адсочваюць стан спраў і аказваюць практычную дапамогу ў арганізацыі палявых работ.

Чаго не хапае на фінішы ўборкі? Хто атрымаў рэкордны ураджай? Ці складана наладзіць вытворчасць алею з кукурузы?

Пра асаблівасці сезону і перспектывы вырошчвання даходнай культуры падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 6 лістапада ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: