З таго часу, як у нашай краіне вызначылі месцы для адпачынку і харчавання вадзіцеляў, запраўкі транспартных сродкаў з замежнымі нумарамі, прайшоў тыдзень. Усяго такіх пунктаў па краіне 43. Кантралюе сітуацыю транспартная інспекцыя. У адзін з рэйдаў адправіўся і наш карэспандэнт Яраслаў Даніленка.Калі ўзяць сталічны рэгіён, то пунктаў, дзе могуць адпачыць і заправіцца «транзітнікі», чатыры. Два з іх на перасячэнні трас м1/м4. Сяргей Сямуха распавёў, што такой колькасці пляцовак цалкам хапае.
Пад’язджаючы да 78-ай запраўкі «Беларуснафты» бачым, як працаўнікі дэзінфіцыруюць дзвярныя ручкі. Дарэчы, санапрацоўка праходзіць кожныя дзве гадзіны, і не толькі ў памяшканнях, але і на палівараздатачных калонках. Майстар 78-ай АЗС Ігар Кузняцоў адзначыў, нягледзячы на дадатковую адказнасць, заправачная станцыя працуе ў штатным рэжыме.
Адзначу, жадаючых адпачыць на прапанаваных пляцоўках – не так ужо і шмат. На крыху аддаленай стаянцы – фура са славацкімі нумарамі. Дальнабольшчык Сцяпан даведаўся аб спецыяльных пунктах для «транзітнікаў» яшчэ падчас перасячэння дзяржаўнай мяжы.
На сёння дакладна вядома, што толькі ў Мінскай вобласці было выдадзена больш за 180 рэкамендацый тым вадзіцелям, якія праязджаюць транзітам па тэрыторыі Беларусі.