- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Рэспубліканская акцыя “Жанчыны на жніве” - "Свая зямля"
- Рэспубліканская акцыя “Жанчыны на жніве” - "Свая зямля"

27 ліпеня 2016 года ў Старадарожскім раёне стартуе рэспубліканская акцыя “Жанчыны на жніве”. Арганізатары - Беларускі саюз жанчын, Мінскі абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і Беларускае радыё ставяць на мэце ацаніць уклад слаўных працаўніц вёскі ва ўборку збожжавых. Жанчыны-кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, а таксама спецыялісты і работнікі тылавой гаспадаркі падзеляцца сакрэтам высокіх намалотаў і паспяховых фінансавых вынікаў. Іх уклад у харчовую бяспеку будзе адзначаны спецыяльнымі падарункамі ад арганізатараў акцыі. Пра гераінь жніва слухайце ў інфармацыйных выпусках Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, а таксама ў перадачах “Сельская раніца” і “Свая зямля”.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: