«Рэжысёр адыгрывае ролю лідара, які абʼядноўвае асобныя эпізоды ў адзіноую кампазіцыю»
Сярод маладых майстроў мастацтва – шмат прадстаўнікомў самых разнастайных тэатральных школ, якія вызначаюць напрамак развіцця беларускага тэатра. Кожны з іх са сваім адметным почыркам, стварае ўнікальны стыль. Сярод такіх творцаў і малады беларускі рэжысёр Лізавета Машковіч. Ня гледзячы на свой ўзрост, на яе творчым рахунку – нямала спектакляў, якія яна ажыццявіла на розных сцэнічных пляцоўках. Спектаклі Лізаветы Машковіч уражваюць візуальнымі метафарамі, выкарыстаннем новых тэхналогій, таксама ў іх шмат гумару і іроніі.
Што да творчай эстэтыкі Лізаветы Машковіч, то ёй - блізкая ідэя сумеснай творчасці з акцёрамі, якая скіравана на свабодную плыню творчай фантазіі. А рэжысёр, як лічыць сама Лізавета Машковіч: «Адыгрывае ролю лідара, які аб'ядноўвае асобныя эпізоды ў адзіноую кампазіцыю».
Спектаклі маладога рэжысёра частка заснаваныя на класічных тэкстах. Іх нельга назваць чыста забаўляльным тэатрам. Яны стрыманыя,вытанчаныя і прасякнутыя філасофскай глыбінёй.
Дарэчы, зусім нядаўна на сцэне камернага драматычнага тэатра адбылася яе прэм'ера «Аве Рычард». Сёння на хвалі праграмы «Творчы вечар» мы пагаворым аб гэтай прэм'ернай рабоце, творчых схільнасцях маладога рэжысёра, аб яе марах і захапленнях.
Слухайце "Творчы вечар" сёння ў 21:05