
«Сёння чалавек, які валодае беларускай мовай, камфортна сябе адчувае ў любой маўленчай сітуацыі, ад гэтага павышаецца яго прэстыж, статус і самаадчуванне ў грамадстве» – упэўнены акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашанец. 90 гадоў таму створана ўстанова, якая сёння носіць назву Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ў складзе Нацыянальнай акадэміі навук. Госць вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» Дзмітрыя Рубашнага і Алены Вахрамеевай нагадаў асноўныя этапы станаўлення інстытута, параіў, якім слоўнікам можна давяраць і распавёў, што трэба ад кожнага з нас, каб у грамадстве зніклі праблемы, звязаныя з правамі чалавека карыстацца мовай, якую ён лічыць роднай.
https://www.youtube.com/watch?v=PmLIcAtiEu4&feature=youtu.be