Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр падрыхтаваў пераднавагоднюю прэм’еру «Ромео vs Джульетта. ХХ лет спустя».
Што было б, калі б Рамэа і Джульета засталіся жывымі? Менавіта гэта пытанне задалі сабе вядомыя расійскія аўтары – лібрэтыст КАРЭН КАВАЛЕРАН і кампазітар АРКАДЗЬ УКУПНІК – перад тым, як прапанаць свой варыянт развіцця падзей. Версія аўтараў і стала прэм’ернай пастаноўкай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.
Сёння выканаўцы галоўных партый мюзікла – салісты тэатра НАТАЛЛЯ ДЗЯМЕНЦЬЕВА і АРЦЁМ ХАМІЧОНАК – госці праграмы «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ.
Сустракаемся ў эфіры 20 лістапада ў 14-15.