Такім меркаваннем падзяліўся саветнік-пасланнік Пасольства Расіі ў Беларусі Пётр ФРАЛОЎ падчас запісу праекта «Актуальны мікрафон» на Беларускім радыё да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
«Нарэшце пасля “пандэмійнай” шуміхі адкрылі мяжу, як і павінна быць у Саюзнай дзяржаве. Сёлета плануецца адмена роўмінгу, ідзе праца па ўзаемным прызнанні віз. Беларускі бок ужо ратыфікаваў гэты дакумент. Безумоўна, будуць развівацца і міжгаліновыя сувязі. Іх рэалізацыя атрымала дадатковае паскарэнне ў сувязі з санкцыямі, якія ўводзяцца супраць нашых дзяржаў. Зараз ёсць шанец паказаць усім: нашы шэрагі не толькі цесныя, але і надзейныя».
Аб узаемадзеянні Мінска і Масквы – у праекце «Актуальны мікрафон» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё 1 красавіка ў 12:05!
Больш цікавага ў нашым тг-канале: https://t.me/belradio_1

