
Паслухаем запісы спявачкі, чыя папулярнасць прыпала на канец 70-х, і якая з'яўляецца сапраўдным упрыгажэннем і гордасцю Казахстана – гэта Роза Рымбаева. Яна нарадзілася ў сям'і простага чыгуначніка ў Сяміпалацінскай вобласці. У шматдзетнай сям'і вельмі любілі музыку, і у Палацы творчасці займаліся ўсе дзеці. Роза, якая атрымала імя ў гонар выдатнай спявачкі Розы Багланавай, першай казахскай зоркі на Саюзнай вакальнай сцэне, настойліва развівала свае здольнасці, бо таксама марыла пра сцэну. На адным з рэспубліканскіх творчых конкурсаў яе заўважыў кіраўнік ансамбля «Гульдэр» Таскын Акапаў, і Роза стала салісткай гэтага калектыву...
Праграма «Рэтра» выходзіць па буднях у 20-25 (паўтор у 23-35).