
Кожнаму з нас , асабліва прадстаўнікам старэйшага пакалення , знаёмы лозунг “ Міру-мір!”. Мы настолькі , бывала , звыкліся з ім , што нават не ўдумваліся ў сутнасць гэтых слоў. На жаль , сённяшняя рэчаіснасць у свеце прымушае ўсур’ёз і глыбока ўнікнуць у тое, што прывыклі вымаўляць , не надта часта глыбока задумваючыся. . Сёння ў гарачых кропках планеты , і не толькі , а часам у самых раней мірных кутках, бушуюць войны , гінуць людзі . Вайна літаральна падкрадваецца да нашага паўсядзённага жыцця, пагражае стаць жахлівай явай для многіх краін і народаў.
Таму значэнне акцыі “Дзеці за мір” ,якую арганізаваў Беларускі фонд міру сярод школьнікаў краіны , носіць вельмі актуальны характар.
У рамках гэтай акцыі ў Цэнтральнай бібліятэцы Беларусі прайшло падвядзенне вынікаў рэспубліканскага паэтычнага конкурса “Шчасце жыць у мірнай краіне”, якую правёў фонд сумесна з міністэрствамі адукацыі , інфармацыі і культуры.
А вынікам гэтай акцыі з’явілася выданне кнігі вершаў юных творцаў “Дзеці за мір”, куды ўвайшлі звыш двюхсот твораў школьнікаў з усіх куткоў нашай краіны.
На ўрачыстай прэзентацыі шаноўныя госці чыталі выбраныя імі паэтычныя радкі юных творцаў , пераможцы атрымлівалі ўзнагароды.У зале прысутнічалі як самі юныя паэты , так і іх равеснікі з усіх абласцей Беларусі , прадстаўнікі грамадскіх арганізацый , дэпутаты розных узроўняў.
І ўсё ж , мне хацелася больш звярнуцца да сутнасці самой акцыі , тых пачуццяў і выказвання іх у паэтычных радках на тэму міру.
Безумоўна , і гэта шчасце , калі нашы дзеці выраслі і растуць у мірнай краіне , калі не чуюць выбухаў і вою сірэн , не пакідаюць палаючыя дамы і не гінуць пад разрывамі снарадаў.
Але ў нашага народа ёсць гістарычная памяць , якая перадаецца з пакалення ў пакаленне , калі нашы продкі не раз сустракаліся ў сваім жыцці з ваеннай навалай.
Шмат гадоў адышло ў небыццё з ліхалецця
Тых ваенных крывавых і дзё, і начэй,
Але сэрца імкліва , трывожна заб’ецца,
Як пачуеш аповесць мінулых трагічных падзей.
Гэтыя радкі належаць вучаніцы 7-га класа Красналуцкай школы Чашніцкага раёна Дар'я Пазняк.
Канечне , цяжка сённяшнім дзецям адчуць напоўніцу ўвесь драматызм , усю трагедыю ваеннага ліхалецця , якое перажыў наш народ. Але калі адгукаецца сэрца , то вырастае жаданнне цаніць і шанаваць мірнае неба над галавой , спакой і навакольную прыгажосць.
“Дзяўчынка шчасце малявала” назвала свой верш вучаніца 9 класа з СШ № 15 горада Ліда Юлія Казінская:
“Дзяўчынка шчасце малявала,
А не вайну, не смерць , не страх.
Не чорны попел ад пажараў,
Не кроў , не боль свой . І не жах.
Дзяўчынка сонца малявала,
А не вайну…
Сапраўды свет такі цудоўны без вайны. І гэта адчуваюць дзіцячыя сэрцы. Як і любоў да сваёй роднай старонкі і ўсёй Беларусі , дзе яны жывуць і вучацца.
Гэта , бадай , галоўны вынік паэтычнага конкурса і ўсёй акцыі “Дзеці за мір”.