Падзяліцца:
“Роздум”. Каб не страціць паразуменне.  Радыёблог Навума Галяпяровіча, 25.10.2018 (аудыё)
25 кастрычніка 2018
“Роздум”. Каб не страціць паразуменне.  Радыёблог Навума Галяпяровіча, 25.10.2018 (аудыё) Падлеткі і дарослыя, бацькі і дзеці .Гэтыя стасункі ніколі не былі простыя. Падчас сталення часта знікае той давер , тое замілаванне, якое было характэрна , калі дзеткі былі зусім малыя , калі бацькі імі ўспрымаліся , як самыя верныя , самыя справядлівыя і высакародныя людзі на свеце. Нядаўна прачытаў у інтэрнэце назіранне адной настаўніцы , якая заўважыла , як будуецца ўзаемаадносіны яе вучняў з іх бацькамі . Па яе словах, восем з дзесяці дзяцей сказалі прыкладна наступнае: "Прывітанне, я сёння нічога не атрымаў!", "Прывітанне, у мене дзесятка!"і г.д. То бок гэта галоўнае, чым цікавяцца бацькі,-- адзнакі.” Адзінота, замкнутасць у сабе , непаразуменне, канфлікты разводзяць дарослых і падлеткаў у самыя розныя бакі , а вынікі часам бываюць непрадказальныя. Асабліва , калі галоўным дарадцам і суразмоўцам становіцца інтэрнэт , гэтая галоўная спакуса дваццаць першага стагоддзя. Знаёмы з болем падзяліўся ўражаннямі ад свайго трынаццацігадовага ўнука . Былы цікаўны і актыўны хлопчык , які з задавальненнем хадзіў з дзедам у паходы , на рыбалку , дзяліўся сваімі марамі , стаў непрыступны, маўклівы , да чатырох гадзін раніцы праседжвае ля камп’ютара… “Не разумею , што з хлопцам стала,--падзяліўся знаёмы,--на мае пытанні адказвае неахвотна і з раздражненнем , маўчыць і не ідзе на кантакт.Лепшы сябра яго цяпер – камп’ютар” Што можа адбыцца, калі падлетак падсеў на камп’ютар , прыкладаў , страшэнных і непапраўных, нямала. Гэта і нядаўні выпадак у Керчы , калі юнак стаў прычынай масавай гібелі аднакурснікаў , гэта і наш юны зямляк з бензапілой і адмарозкі з трагедыяй у метро… Электронны “сябра” можа не толькі давесці неакрэплую юную істоту да нялюдскага стану , але і падрабязна падказаць, як можна ўчыніць злачынства. Зараз у школах , навучальных установах прымаюцца меры бяспекі каб не дапусціць падобных трагедый. Але як трапна заўважыў нехта,як бы мы не ператваралі школы ў бункеры, галоўнае –гэта адчужэнне падлетка ад дарослых , настаўнікаў і бацькоў. І яшчэ адна праблема . Амаль у кожным падлеткавым калектыве ёсць той , які падвяргаецца траўлі, насмешкам , масавым здзекам. Памятаеце вядомы некалі фільм “Пудзіла”? Часам такія ахвяры масавай жорсткасці ў імкненні адпомсціць робяць страшэнныя ўчынкі. Таму так важна, не кідаючыся ў дыдактыку , папрокі і сваркі , зразумець унутраны свет юнакоў і дзяўчат , стаць для іх верным паплечнікам, каб яны зразумелі , што дарослыя гатовыя заўсёды быць побач у любой падлеткавай праблеме. Дваццаць першае стагоддзе ў многім імкліва ламае стэрэатыпы , звыклыя догмы , і вельмі важна ў новых умовах захаваць традыцыйныя асновы чалавечай маралі , супрацьстаяць разбуральнай стыхія , якая абрыньваецца на юначыя душы. Але гэта можна зрабіць , калі не адмахвацца штодня ад дзіцячых праблем , цікавіцца не толькі школьнымі адзнакамі , а быць для падлетка сапраўдным сябрам і дарадчыкам.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: