Падзяліцца:
«Роздум. Каб цуд не стаў трагедыяй». Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё)
5 Верасня 2019
«Роздум. Каб цуд не стаў трагедыяй». Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё) Скажыце, калі ласка, ці не даводзілася вам сустракаць такую карціну: вечар, сям’я вярнулася з работы, забраўшы сына з дзіцячага садка. Пасля вячэры кожны заняўся сваёй справай: тата, прылегшы на канапе, унурыўся ў планшэт, мама з сяброўкай размаўляе па тэлефоне, а шасцігадовы сынок захоплена гуляе ў камп’ютарныя гульні… Цуд дваццаць першага стагоддзя ўладна захапіў мільёны людзей. Часам здаецца, што асноўную частку жыцця многія праводзяць у віртуальным свеце. І, як заўсёды, найбольш актыўнымі спажыўцамі гэтых найноўшых прылад становяцца нашы дзеці. Усё цяжэй іх убачыць у двары ці на спартыўных пляцоўках, некаторыя проста не вылазяць з кватэр. А навошта – на мільгаючым маніторы можна пагуляць і ў футбол, і ў хакей, наладзіць танкавыя баі, паблукаць у прэрыі ці падняць ветразі на караблі… Гэта стала, на жаль, для некаторых нашых хлопчыкаў і дзяўчынак своеасаблівай залежнасцю накшталт наркатычнай. І паспрабуй ім забараніць увесь вечар праводзіць за камп’ю тарам, будуць і слёзы, і пратэсты. і, што самае страшнае, прыхаваная агрэсія да тых, хто перашкаджае іх захапленню. Ці не дзіва тады, што сустракаюцца нават выпадкі фізічнага супрадзеяння уласным бацькам, якія не даюць сядзець ля камп’ютара. Гэтаму віду залежнасці нават назву знайшлі – намафобія. І хвароба настолькі бурна развіваецца, што ў Еўропе з намафобіяй змагаюцца ўжо на заканадаўчым узроўні. Як паведамляе прэса, у Францыі, скажам, забаронена ў школах карыстацца гаджэтамі на працягу вучэбнага дня. У Італіі нават стварылі рэабілітацыйнымі цэнтры для залежных падлеткаў. Але гэта ўжо крайнія выпадкі. Тым не менш, праблема існуе і не заўважаць яе немагчыма. Галоўная спакуса ў многіх сем’ях у дадзеным выпадку заключаецца ў тым, што бацькам нават бывае выгадна, што дзіця не прыстае з пытаннямі, не швэндаецца з дваравой кампаніяй: і ціха дома, і чада пад прыглядам. Але тое што гэты цуд дваццаць першага стагоддзя замяняе і кніжкі, і спорт, і заняткі розным пазнавальнымі прадметамі, не бярэцца на ўвагу. Дык што, забараніць увогуле падыходзіць да камп’ютара, не браць у рукі мабільнік? На маю думку, гэта па-першае, проста немагчыма, а па-другое контрпрадуктыўна. Проста трэба давесці, у тым ліку і на ўласным прыкладзе, што ўсё гэта можна і трэба выкарыстоўваць з практычнымі мэтамі: знайсці патрэбную інфармацыю, якая дапамагае развіццю асобы, забяспечвае многімі ведамі і г.д. Галоўнае, каб смартфон не замяняў рэальнае жыццё і рэальныя праблемы, каб не стаў прычынай дэпрэсій і нервовых хвароб.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: