Падзяліцца:
«Роздум. Пра што раскажуць клавішы і струны?» Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё)
1 Сакавіка 2018
«Роздум. Пра што раскажуць клавішы і струны?» Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё) Ці патрэбна сённяшняму чалавеку сур’ёзная класічная музыка? Дзіўнае пытаннне, скажыце вы. Тым не менш, ёсць людзі, якія давядуць вам, што на канцэрты сімфанічнай музыкі прадаць білеты цяжка, што заезжая «зорка» збярэ пляцоўку ў разы большую, чым славуты оперны спявак, ды і ганарары — адпаведна. Да разважанняў на гэтую тэму мяне выклікала дата – на маёй малой радзіме, у Полацку, днямі адзначылі 35-годдзе канцэртнай залы Сафійскага сабора. Сёння гэта адна з лепшых канцэртных залаў Еўропы, па прызнанні спецыялістаў і шматлікіх наведвальнікаў Памятаю, я, тады малады журналіст, прысутнічаў пры размове, калі тадышняя загадчыца гарадскога аддзела культуры Таццяна Рудава даводзіла абласному чыноўніку, што у адрэстаўраваным саборы плануецца ўстанавіць арган і наладжваць канцэрты камернай музыкі. - А хто ў вашым Полацку пойдзе на гэтыя канцэрты? — сумняваўся абласны начальнік. На сённяшні дзень у Сафійскім саборы штогод праводзіцца больш за 300 канцэртаў арганнай і камернай музыкі. Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі выклікае нязменную цікавасць не толькі палачан, але і шматлікіх гасцей горада, якія часта прыязджаюць здалёк, каб пачуць славутых выканаўцаў менавіта ў канцэртнай зале полацкай Сафіі. Пасля першага арганнага канцэрта ў лютым 1983 года ў Полацку выступалі вядомыя музыканты з 25 краін свету – салісты Ірына Архіпава, Карына і Рузана Лісіцыян, харавыя і аркестровыя калектывы пад кіраўніцтвам сусветна вядомых дырыжораў Генадзя Раждзественскага, Саўлюса Сандэцкіса, Уладзіміра Співакова, а таксама вядучыя калектывы нашай краіны. У Сафійскім саборы асабліва, па словах арганізатараў, рады юным наведвальнікам – самым маленькім з іх усяго два-тры гады — якія з вялікай цікавасцю наведваюць музейна-педагагічныя заняткі, знаёмяцца з рознымі відамі класічнага мастацтва. Аказваецца, можна зацікавіць людзей сур’ёзнай класічнай музыкай, выхоўваць добры густ. І гэта адбываецца не ў сталіцы ці буйным горадзе. На жаль, у нашым музычным выхаванні мы больш увагі ўдзяляем далёка не лепшым узорам музыкі эстраднай. І імёны модных, знікаючых праз пэўны час на музычным небасхіле, бы знічкі, куміраў нашы дзеці ведаюць лепш, чым Чайкоўскага і Мусарзкага, Моцарта ці Баха. Безумоўна, прыходзяць новыя часы, з’яўляюцца новыя імёны. І сярод іх — нашы землякі, оперныя зоркі Ілья Сільчукоў і Надзея Кучар, свет пакараюць Ганна Нятрэбка і Уладзімір Співакоў, удзячную памяць пакінуў пра сябе Дзмітрый Хварастоўскі. Любіць музыку і не дакрануцца да яе вяршынь – гэта як навучыцца чытаць і не разгортваць кнігі. І тут не так істотна, дзе жыве чалавек – у невялікім пасёлку ці ў сталіцы. Сапраўднае мастацтва павінна быць даступна паўсюль. І гэта клопат не толькі арганізатараў канцэртаў...
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: