Падзяліцца:
Роздум. Шляхам супрацоўніцтва і сяброўства. Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё)
22 Снежня 2016
Роздум. Шляхам супрацоўніцтва і сяброўства. Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё) “Далёкія часы дынастыі Хань. Праз стромкія гімалайскія горы, праз бушуючае Міжземнае мора і пустыні, пераадольваючы войны і межы бясконцых дзяржаў, ішоў пасланнік вялікага імператара У-Дзі ў пошуках новых гандлёвых шляхоў для сваёй краіны…” Так пачала сваё эсэ на конкурс, аб’яўлены нашым Міжнародным радыё Беларусь “Шаўковы шлях і індустрыяльны парк “Вялікі камень“ маімі вачыма” студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ. На сёння ў гэтым цікавым конкурсе, які праводзяць журналісты радыё сумесна з пасольствам КНР у нашай краіне, прыняло ўдзел звыш пяцідзесяці беларускіх і кітайскіх грамадзян. Гэта студэнты, прадстаўнікі сумесных беларуска-кітайскіх прадпрыемстваў і арганізацый, проста людзі, якія цікавяцца стасункамі нашых дзяржаў, якія вітаюць сяброўства і ўзаемапавагу паміж нашымі народамі. “Пара добрых вачэй, быццам вінаградзінкі з доўгімі павейкамі ранішняй расой падміргваюць з любоўю”, - так паэтычнымі радкамі вітаюць нас з далёкай кітайскай правінцыі, а адзін мінчанін даслаў на конкурс цэлую кнігу вершаў, у якой ёсць такія радкі: “Друг другу руку протянули страны. А между ними континеты и моря. Два друга, два богатыря — Минск и Пекин – красавцы-великаны.” Так далёкая гісторыя вялікага народа звязала нашых сучаснікаў шляхам супрацоўніцтва і сяброўства. Прыемна, што ў сваіх часам немудрагелістых радках людзі выказваюць пачуцці міралюбства і згоды. Гэта вельмі важна ў час, калі людзей і цэлыя краіны раздзіраюць міжнацыянальныя канфлікты, калі блукаюць сярод пэўных колаў ідэі ксенафобіі і чалавеканенавісніцтва. Гісторыя вучыць, што шлях супрацьстаяння і разбурэння вядзе да трагедый і страт. На жаль, гэтыя ўрокі не заўсёды засвойваюцца тымі, хто сее варажнечу і злобу. У Беларусі заўсёды мірна ўжываліся людзі розных нацыянальнасцяў, розных рэлігійных канфесій. Атрымаўшы незалежнасць, маладая беларуская дзяржава аб’явіла курс у знешняй палітыцы на адкрытасць усяму свету, на шматвектарнасць супрацоўніцтва. І ў дадзеным выпадку вялікі шаўковы шлях, своеасаблівы мост паміж Усходам І Захадам – прыклад таго, як трэба супольна існаваць і ўзаемадзейнічаць розным культурам і ўкладам жыцця, як трэба шукаць кропкі ўзаемаразумення і сяброўства. Зноў дазволю сабе невялікую цытату з аднаго з дасланых допісаў :”6467 кіламетраў… Менавіта такая адлегласць аддзяляе геаграфічны Мінск і Пекін. На першы погляд здаецца, што сталіцы Беларусі і Кітая вельмі далёкія адна ад адной. Але, як паказвае жыццё, тысячы кіламетраў – не адлегласць, калі размова ідзе пра сяброўства, супрацоўніцтва, узаемаразуменне, агульныя мэты і памкненні...” Нельга не пагадзіцца з аўтарам. Прыемна, што гэтыя словы таксама належаць вельмі маладому чалавеку — студэнту другога курса Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Менавіта маладым важна несці ў свет гуманныя ідэі братэрства і згоды, не стаць ахвярамі маніпуляцый злых нялюдскіх сіл, якія жадаюць пасеяць хаос і варажнечу паміж народамі. Вось такія думкі прыходзяць, чытаючы эсэ, дасланыя на наша радыё. Дарэчы, конкурс працягваецца да першага лютага, так што і ў вас ёсць яшчэ час, шаноўныя сябры, падзяліцца сваімі разважаннямі і пачуццямі, дакрануцца да старадаўняй гісторыі вялікага народа і да сумесных старонак нашых агульных стасункаў...
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: