- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Роздум. Сустракаючы гасцей... Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё)
- Роздум. Сустракаючы гасцей... Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё)

Прывітанне, сябры!
Напэўна, многія лічаць, што восень, асабліва даждлівы і туманны лістапад – не самая лепшая пара для адпачынку і падарожжаў. Але для сапраўдных аматараў пошуку яркіх станоўчых уражанняў яна не перашкода. У выхадныя і святочныя дні нямала аматараў паўдзельнічаць у цікавых паездках, пазнаёміцца з выдатнасцямі розных краін.
Прыемна, што адным з месцаў, якое прыцягвае турыстаў, з’яўляецца наша сталіца. Як пішуць на многіх турыстычных парталах, Мінск па-ранейшаму сярод тых гарадоў, ўто ўзначальваюць рэйтынг гарадоў Еўропы для паездак на лістападаўскія святы.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: