- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Розгалас. Гаворыць Мінск! Радыёблог Максіма Угляніцы (аўдыё)
- Розгалас. Гаворыць Мінск! Радыёблог Максіма Угляніцы (аўдыё)
Невыпадкова сёння я павітаў вас менавіта такімі словамі. У гэты дзень, толькі 91 год таму, пачалася гісторыя Беларускага радыё. Пачалася менавіта са слоў “Гаворыць Мінск” – гэта першыя два беларускія словы, якія прагучалі на хвалях радыёэфіру. Зрэшты, хвалі гэтыя тады разыходзіліся на адносна невялікую адлегласць, дый пачуць іх маглі нямногія.
Вы ніколі не задумваліся, чаму ўвогуле з’явілася радыё? Не, я не пра тэхнічны момант гэтай гісторыі, не пра знакамітую спрэчку Папова і Марконі – хто першы прыдумаў? Дакладней так: раз яны шукалі тэхнічную магчымасць перадаць слова або гук на адлегласць, значыць, у людзей была ў тым патрэба. Нават калі дакладна яе ніхто не сфармуляваў – яна проста лунала ў паветры як ідэя, жаданне...
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: