Падзяліцца:
Ірына Дарафеева: конкурс на выкананне Дзяржаўнага Гімна Беларусі – яскравы і перспектыўны праект (аўдыё)
28 Сакавіка 2017
Ірына Дарафеева: конкурс на выкананне Дзяржаўнага Гімна Беларусі – яскравы і перспектыўны праект (аўдыё) Каля 1700 чалавек прымуць удзел у конкурсным праслухоўванні на арыгінальнае выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. 28 сакавіка пачынаецца другі тур музычна-патрыятычнага праекта-конкурса "Слаўся, зямлі нашай светлае імя!". Яго ладзіць Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Жывое праслухоўванне ўдзельнікаў конкурсу прафесійным журы пройдзе ў Вялікай студыі Дома радыё на Чырвонай, 4. Сярод канкурсантаў - прадстаўнікі ўсіх абласцей краіны, ваенныя і курсанты, вучні сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, прафесійныя і аматарскія музычныя калектывы.
У журы - аўтарытэтныя асобы. У тым ліку – дэпутат Палаты Прадстаўнікоў, заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева. Яна падзялілася сваімі чаканнямі ад конкурсу.

«Для ўсіх вельмі важна, каб нашы нацыянальныя сімвалы, такія як герб, гімн і сцяг, заўсёды былі ў нас у душы. І свята, якое нам дарыць Белтэлерадыёкампанія, тое, што мы зможам пачуць выкананне гімна ў розных абсалютна галасах, гучаннях, у новых нейкіх версіях - гэта цудоўна. Я думаю, тое што мы пачуем, будзе вельмі цікавым, свежым і, напэўна, вельмі яркім. Асабліва дзіцячыя галасы - гэта самае чыстае, што можа быць, самае патрыятычнае і далікатнае. Я думаю, што ў гэтым ёсць самая сапраўдная шчырасць і любоў да нашай краіны. Таму я вельмі хацела б пачуць выкананне гімна менавіта ў такой версіі.
Гэта новы праект, вельмі яркі і перспектыўны. Проста хочацца, каб кожны з нас мог у поўны голас спяваць гімн так, як ён адчувае. Я думаю, што мы будзем ацэньваць у першую чаргу любоў і прызнанне канкурсантаў нашай краіне».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: